Бенядзікт Война
Выгляд
Бенядзікт Война | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Віленскае біскупства | ||||||
Папярэднік | Юрый Радзівіл | ||||||
Пераемнік | Яўстах Валовіч | ||||||
|
|||||||
Дзейнасць | каталіцкі святар, каталіцкі біскуп | ||||||
Нараджэнне | XVI стагоддзе | ||||||
Смерць |
22 кастрычніка 1615 |
||||||
Пахаванне | |||||||
Дынастыя | Войны-Грычынавічы | ||||||
Бацька | Война Мацвеевіч Грычына | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бенядзікт Война (? — 22 кастрычніка 1615) — вялікалітоўскі рэлігійны дзеяч. Біскуп віленскі (з 1600).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Прадстаўнік шляхецкага роду Грычынаў-Войнаў герба «Трубы», сын Войны Грычыны. Меў братоў Сямёна, Рыгора, Сокала і Габрыэля.
Вучыўся ў Віленскай акадэміі і за мяжой. Быў кусташам і канонікам віленскім, сакратаром караля і вялікага князя Стэфана Баторыя, пробашчам троцкім ад 1576. З 1594 адміністратар Віленскай дыяцэзіі, з 1600 — біскуп віленскі. Правёў паўторную кананізацыю св. Казіміра.
Пахаваны ў віленскай катэдры Св. Станіслава.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пазднякоў В. Войны // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 461. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.